Кубак свету. Заключныя гонкі сезона

21 марта 2021

Моцны вецер унёс свае карэктывы ў праграму заключнага дня апошняга ў гэтым сезоне этапу Кубка свету па біятлоне. З-за непагадзі арганізатары прынялі рашэнне перанесці абодва мас-старты. Жанчыны адправяцца на дыстанцыю ў 17:30. Беларусь у гэтай дысцыпліне прадстаўляюць Дзінара Алімбекава (яна лепшая з нашых біятланістак, у агульным заліку - 7-я пазіцыя), а таксама Ганна Сола і Алена Кручынкіна. Мужчынская гонка, дзе выступіць капітан нашай зборнай Антон Смольскі, стартуе ў 19:15. "Беларусь 5" пакажа гонкі ў прамым эфіры.