Швецыя - чэмпіён свету па хакеі 2017 года

22 мая 2017

І вырашылася хакейная інтрыга года. Швецыя - чэмпіён свету 2017 года. У драматычным паядынку зборная Швецыі перайграла каманду Канады. Асноўны час матча завяршыўся нічыёй 1:1. Шведы адкрылі лік у другім перыядзе, канадцы зраўнялі ў трэцяй дваццаціхвілінцы. У авертайме закінутых шайбаў балельшчыкі так і не ўбачылі. а ў серыі булітаў шведы атрымалі перамогу. Бронзавыя медалі ў каманды Расіі, якая перайграла зборную Фінляндыі з лікам 5:3.