Школьнікі змогуць бясплатна займацца ў спарткомплексах. Каментарый Міністэрства спорту і турызму

7 августа 2019
Юныя беларусы адточваць сваё майстэрства зараз змогуць на базе спартыўных аб'ектаў на бязвыплатнай аснове. Указ напярэдадні быў падпісаны Прэзідэнтам. Сёння яго дэталі нам пракаменціравалі ў профільным міністэрстве. Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня. Да гэтага  падрыхтоўку дзяцей павінны ўзгадніць кіраўнікі школ і спартыўных будынкаў. Дзеянні дакумента распаўсюджваюцца толькі на ўстановы сістэмы Мінспорта і Мінадукацыі, якія ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Адзначым, заняткі будуць праходзіць у вольныя гадзіны, якія не запатрабаваны платнымі спартыўнымі секцыямі, масавым катаннем альбо зборнымі і іншымі камандамі.