Шосты матч фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта па хакеі пройдзе на лёдзе "Чыжоўка-Арэны"

6 апреля 2018

Шосты матч фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта па хакеі сёння пройдзе на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны". Мясцовай камандзе "Юнацтва" патрэбная толькі перамога над "Нёманам", каб у нядзелю аспрэчыць трафей у вырашальным паядынку. Клуб з Гродна ж у выпадку поспеху забяспечыць сабе чарговы тытул ужо сёння, ён вядзе ў серыі 3:2. Прамая трансляцыя матча пачнецца ў 18:55 на "Беларусь 5".