Шосты легіянер у складзе мінскага "Дынама"

29 ноября 2017
Як паведамляе афіцыйны сайт "зуброў", кантракт з клубам падпісаў расійскі абаронца Дзяніс Осіпаў, уладальнік Кубка Гагарына ў складзе магнітагорскага "Металурга". На рахунку Осіпава - 282 матчы ў КХЛ і 51 бал пры паказчыку карыснасці +18.