Шосты этап Кубка свету па біятлоне працягнецца сёння мужчынскай эстафетнай гонкай

15 января 2021

Шосты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне, які прымае Аберхоф, працягнецца сёння мужчынскай эстафетнай гонкай. Усяго на старт выйдуць 24 квартэты, у тым ліку і беларусы. Нашу зборную прадставяць Мікіта Лабастаў, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Антон Смольскі. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю ў 16:20. Пакуль у гэтым сезоне ў мужчынскіх эстафетных гонках беларусы нязменна займаюць 11-е месца.