Шосты этап Кубка свету па біятлоне пачнецца сёння жаночай спрынтарскай гонкай

24 января 2019

Жаночай спрынтарскай гонкай пачнецца сёння ў італьянскім Антхольцы шосты этап Кубка свету па біятлоне. У складзе зборнай Беларусі на старт выйдуць Алена і Ірына Кручынкіны, Ірына Крыўко, Дынара Алімбекава і Ганна Сола. Усяго на дыстанцыю адправяцца 97 спартсменак. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 2" у 16:20.