Шосты дзень спаборніцтваў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Маскве

15 августа 2013
Сёння разыграюць пяць камплектаў медалёў. Беларусы выступяць толькі ў ранішніх кваліфікацыях. Удзельнік дзвюх апошніх алімпіяд кідальнік кап'я Уладзімір Казлоў выйдзе ў сектар у 09:20. Следам Марына Арзамасава - у бегу на 800 метраў. За выхад у фінал пазмагаецца і штурхальнік ядра сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы - 2007 Павел Лыжын. Вячэрняя сесія ў прамым эфіры на Беларусь 2. Пачатак трансляцыі ў 17:55.