Шосты дзень чэмпіянату свету па хакеі стартаваў двума матчамі

14 мая 2014

Супрацьстаянне, якое цікавіла нашых балельшчыкаў, паміж Германіяй і Швейцарыяй завяршылася з лікам 3:2 на карысць швейцарцаў. У паралельным матчы на Чыжоўка-Арэне гулялі чэхі і італьянцы. У абедзвюх каманд былі па 3 балы, чарговыя 3 ачкі ўдалося пакласці ў скарбонку камандзе Чэхіі. Вікторыя - 2:0.


У вячэрнім матчы васьмёркі В лідар - зборная Расіі, у актыве якой пакуль стапрацэнтны вынік - згуляе з адным з аўтсайдараў - Казахстанам. Сустрэча пачнецца ў 20:40. У паралельнай дуэлі на Чыжоўка-Арэне сыдуцца славакі і нарвежцы.