Шостае золата і сусветны рэкорд! Ігар Бокі стаў шасціразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа

18 сентября 2016

Беларускі плывун заваяваў шосты залаты медаль і сёмы ў суме на гэтай Паралімпіядзе, перамогшы ў фінале заплыву на 100 метраў на спіне. Ігар Бокі пераадолеў дыстанцыю з сусветным рэкордам. Зараз беларус адзінаццаціразовы чэмпіён Паралімпіяды.

У фінале на дыстанцыі 100 метраў на спіне выступіла і 15-гадовая беларуска Анастасія Зудзілава. Яна заняла 8 месца. Усяго ў актыве нашай каманды дзесяць медалёў - 8 залатых і 2 бронзавыя, 18 месца ў медальным заліку. Адзначым, што для нашых паралімпійцаў Гульні завершаныя. У заключны дзень спаборніцтваў беларусы не выступаюць.