Шэсць медалёў выйгралі беларусы на старце тэставага турніру да II Еўрапейскіх гульняў па веласпорце на трэку

17 мая 2019
Золата ў гонцы праследавання на 3 км выйграла Іна Савенка, у Таццяны Шараковай бронза. Другое месца ў камандным спрынце ў велагрупы "Мінск". Трэцяе ў жаночым камандным спрынце занялі Дзіяна Мядзведская і Юлія Манец. У спаборніцтвах сярод юніёраў у аналагічнай дысцыпліне ў беларусаў золата і серабро. 

Сёння на велатрэку "Мінск-Арэны" разыграюць дзевяць камплектаў медалёў.