Шэсць медалёў у зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе

16 Лютага 2020
Пераможныя навіны прыйшлі і з чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Золата заваяваў Магамедхабіб Кадымагамедаў. У спаборніцтвах вольнага стылю ў вагавой катэгорыі да 79 кілаграмаў у фінале  беларус адолеў расіяніна Магамеда Рамазанава. У вазе 65 кілаграмаў  другім стаў Нюргун Скрабін. Такім чынам у скарбонцы нашай каманды ўжо 6 медалёў, прычым 3  вышэйшай пробы. Таксама золата ў Рыме заваявалі прадстаўнік грэка-рымскага стылю  Максім Нягода, у жаночай барацьбе - Ванеса Каладзінская. Бронзавыя ўзнагароды ў  Ксеніі Станкевіч і Ірыны Курачкінай. Сёння кантынентальны форум завершыцца спаборніцтвамі вольнікаў. Два беларусы паспрачаюцца за бронзу. У 22:15 медальныя схваткі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".