Шэсць гадоў без футбола для Ёзэфа Блатэра

5 декабря 2016

Спартыўны арбітражны суд у Лазане адхіліў апеляцыю былога кіраўніка ФІФА Ёзэфа Блатэра і пакінуў у сіле шасцігадовае адхіленне функцыянера ад футбольнай дзейнасці. У дадатак Блатэр абавязаны выплаціць штраф у памеры 50 тысяч швейцарскіх франкаў. 

Падставай для адхілення спартыўнага чыноўніка стала справа пяцігадовай даўнасці. Тады Блатэр перавёў 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі экс-кіраўніка УЕФА Мішэля Плаціні. Першапачаткова абодва фігуранты справы былі адхіленыя на восем гадоў. Пасля апеляцыйны камітэт ФІФА скараціў тэрмін да шасці гадоў, а ў маі гэтага года Спартыўны арбітражны суд часткова задаволіў апеляцыю Плаціні, паменшыўшы і гэты тэрмін да 4 гадоў. А вось у дачыненні Блатэра КАС на такія меры не пайшоў.