"Шахцёр" выйшаў у фінал Кубка Прэзідэнта

25 марта 2020
Усё ж "Шахцёр"  стаў другім фіналістам Кубка Прэзідэнта. У вырашальнай сёмай гульні паўфінальнай серыі супраць "Нёмана" ў Гродне дружына Юрыя Файкова ў трэцім перыядзе дзякуючы дакладнаму кідку Ільі Камбовіча вырвала вікторыю ў апанентаў - 1:0. Сапернікам па фінале "Шахцёра" будзе "Юнацтва". Дарэчы, галоўны трэнер "гарнякоў"  мае намер даць бой мінчанам, нягледзячы на лепшую варыятыўнасць саставу каманды Макрыцкага.