Шахцёр узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па футболе

6 мая 2013

Гомель у паўднёвым дэрбі абгуляў мазырскую Славію, 2:1, салігорскі Шахцёр значна абгуляў Белшыну, 3:0, і з 16 ачкамі пасля 7 тураў узначаліў турнірную табліцу чэмпіянату. На другім месцы БАТЭ, які ў суботу з лікам 1:2 сенсацыйна ўступіў Дняпру.