"Шахцёр" у Салігорску згуляе са сталічным "Дынама"

18 мая 2019

Сярэбраны прызёр мінулага розыгрышу прымае бронзавага. У цэнтральным матчы восьмага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Салігорску "Шахцёр" згуляе са сталічным "Дынама". Абодва клубы ў цяперашнім розыгрышы ўжо паспелі пацярпець па два паражэнні. На чыім баку ўдача будзе сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:25.