"Шахцёр" згуляе супраць "Юнацтва"

5 декабря 2016

Першы за месяц хатні матч - і адразу супраць "Юнацтва". Салігорская публіка сёння пазнаёміцца з новым трэнерскім штабам "Шахцёра", на чале якога Уладзімір Цыплакоў. У мінулую сераду "гарнякі" ўжо абгулялі "Юнацтва" ў Мінску, але пад кіраўніцтвам Андрэя Гусава. Ці атрымаецца "Шахцёру" за шэсць дзён абгуляць сталічных двойчы і з рознымі трэнерамі? Даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19 гадзін.