Салігорцы напярэдадні ў рамках 19-га тура адолелі Нёман, 2:0. У першым тайме забіў Саро. У другім вылучыўся Асіпенка.
Учора прайшлі яшчэ два матчы. Днепр здолеў адыграць два мячы ў паядынку з Мінскам, 2:2. У дынамаўскім дэрбі мінчане святкавалі валявую перамогу над Брэстам, 3:2. 20-ы тур прызначаны на наступныя выхадныя.














