"Шахцёр" прымае "Гомель" у першым матчы паўфіналу Кубка Прэзідэнта па хакеі

17 марта 2021
Салігорскаму "Шахцёру " не пашанцавала. Максім Малюцін - асноўны галкіпер гарнякоў - выбыў да канца сезона - аб гэтым стала вядома напярэдадні. А ўжо сёння "краты" прымуць "Гомель" у першым матчы паўфінальнай серыі кубка Прэзідэнта па хакеі. Сустрэча пачнецца ў 19:30. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. Нагадаем, "Шахцёр" у чвэрцьфінале  безальтэрнатыўна перайграў наваполацкі "Хімік", а вось "агністыя рысі" змагаліся з гродзенскім "Нёманам" усе 7 матчаў. Таму клуб Сяргея Стася не меў дастаткова часу для аднаўлення. Дабавім, другую паўфінальную пару склалі мінскае "Юнацтва" - дзеючы пераможца турніру - і жлобінскі "Металург".