"Шахцёр" атрымаў перамогу над "Слуцкам" у заключным матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе

16 апреля 2019

Салігорскі "Шахцёр" атрымаў перамогу над "Слуцкам" у заключным матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе. На сваім полі “гарнякі” перайгралі саперніка з лікам 1:0.

"Шахцёр" у чэмпіянаце пакуль ідзе са стапрацэнтным вынікам - першае месца ў турнірнай табліцы. Без страт і брэсцкае "Дынама", якое з-за горшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў займае другі радок. Аднаклубнікі з Мінска з сямю баламі трэція.