"Шахцёр" ці "Юнацтва"? Хто выйдзе наперад у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі

31 марта 2020
Пасля дзвюх сустрэч у Мінску парытэт - 1:1. Сёння ў Салігорску пройдзе трэцяя гульня супрацьстаяння. Нагадаем, "Юнацтва" - самы тытулаваны клуб краіны. "Мядзведзі" 8 разоў бралі трафей, тады як "гарнякі" толькі аднойчы. На чыім боку ўдача будзе сёння, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:30.