"Шахцёр" і "Гомель" правядуць другі паядынак сёння ў 18:35

12 марта 2016

Судзейскі камітэт беларускай Федэрацыі хакея прызнаў няправільным рашэнне аб адмене ўзяцця варот "Гомеля" на 4-й хвіліне матча з "Шахцёрам", а рэферы гэтай сустрэчы Уладзіміра Налівайку адхіліць ад судзейства на 4 матчы. Нягледзячы на незалічаную шайбу, нагадаем, "гарнякі" атрымалі перамогу ў першым матчы паўфінальнай серыі з лікам 3-2.

Сёння "Шахцёр" і "Гомель" правядуць другі паядынак. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 18:35.