"Шахцёр" і "Гомель" правядуць другі матч плэй-оф Кубка Прэзідэнта па хакеі

19 марта 2021
Ці атрымаецца салігорскаму "Шахцёру" аднавіць парытэт у супрацьстаянні з "Гомелем" у плэй-оф Кубка Прэзідэнта па хакеі? Каманды ў Салігорску правядуць сёння другі матч паўфінальнай серыі да 4 перамог. Нагадаем, у першым матчы  "Гомель" здолеў вырваць перамогу, уступаючы па ходзе сустрэчы з лікам 1:3. Сённяшні паядынак стартуе ў 18:45. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".