"Шахцёр" - чэмпіён Беларусі

25 марта 2015

Трыумф Салігорска на "Чыжоўка-Арэне". Хакеісты "Шахцёра" у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі абгулялі сталічную каманду "Юнацтва", не дазволіўшы саперніку атрымаць ніводнай вікторыі ў чатырох матчах. Адзначым, падчас сённяшняй сустрэчы "гарнякі" прайгравалі, прапусціўшы шайбу ў пачатку першага перыяду. Аднак змаглі пераламаць ход матча і атрымаць перамогу з лікам 3:1. У гэтым сезоне "Шахцёр" выйграў і рэгулярны чэмпіянат і вось упершыню ў гісторыі каманда з Салігорска ўзяла Кубак Прэзідэнта.

Такім чынам, самы тытулаваны клуб краіны - "Юнацтва" з Мінска - у гэтым сезоне сярэбраны прызёр. Бронза чэмпіянату Беларусі дасталася "Гомелю".