Сезон катання афіцыйна адкрылі ў Сілічах

1 декабря 2018

Аматараў зімовых відаў спорту ўжо чакаюць і нашы гарналыжныя цэнтры. Сёння сезон катання афіцыйна адкрылі і ў Сілічах. Са снежных вяршыняў спусціліся сотні прыхільнікаў актыўнага адпачынку. У пунктах пракату - новая экіпіроўка. А на схілах - патрэбная таўшчыня покрыва. Адной з першых трасы выпрабавала і мая калега Наталля Тарасюк.

Лыжня таксама пачынаецца з вешалкі, дакладней, са стэлажоў з экіпіроўкай. Алёна Карпенка свайго роду захавальніца фондаў гарналыжнага цэнтра "Сілічы" ўжо 8 гадоў.

Алёна паказвае лыжы, якім больш за 10 гадоў. Яны тут з моманту адкрыцця цэнтра, і ў іх можна смела выходзіць на схіл. Падтрымліваць абсталяванне ў працоўным стане - задача сервісмена Максіма Чумарына.

Майстар наносіць пэўны парафін у залежнасці ад надвор'я. Такую працэдуру раіць рабіць пасля кожных двух катанняў. Па часе гэта зойме максімум гадзіну.

Дарэчы, самы маленькі памер - 17,5. Самыя вялікія боты ідуць на 48.

Наўрад ці можна ўявіць больш прыдатнае надвор'е для афіцыйнага адкрыцця сезона ў гарналыжным цэнтры. Заснежаныя елкі, выдатная траса. Кожны дзень сюды пакатацца на лыжах або снаўбордзе прыязджаюць парадку 2 тысяч чалавек.

Выпрабаваць лыжню можна і ў яшчэ больш атмасфернай абстаноўцы. Аматары зімовых відаў спорту сёння, у дзень адкрыцця, а потым кожную пятніцу і суботу, змогуць атрымаць асалоду ад катання да гадзіны ночы.

Ледзь пазней адкрыюць хаф-пайп. Сноў-парк у гэтым сезоне абновяць. Зараз ён падыдзе райдарам-пачаткоўцам.