Серыя таварыскіх матчаў зборных Беларусі і Швейцарыі працягваецца

18 апреля 2014
Сёння ўвечар каманды дзвюх краін ізноў пазмагаюцца на арэне Лядовага палаца ў Гродне. Цікавасць балельшчыкаў і да другога матча высокая. Білеты распрадалі задоўга да пачатку серыі.

Нагадаем, першы матч завяршыўся з лікам 2:5 на карысць віцэ-чэмпіёнаў свету, і сёння ў беларускай каманды ёсць магчымасць узяць рэванш. Прамую трансляцыю матча будзе весці тэлеканал Беларусь 5.