Серыя новага праекта "Ведай нашых" сёння прысвечаная лучнікам

19 июля 2016

Да Алімпіяды ў Рыа застаецца 17 дзён. Агенцтва тэленавін працягвае знаёміць вас з усімі тонкасцямі алімпійскіх дысцыплін і нашымі атлетамі. Серыя новага праекта "Ведай нашых" сёння прысвечаная тым, чые стрэлы заўсёды трапныя - лучнікам. Яны пачнуць змагацца аднымі з першых. Ужо ў гэтую пятніцу яны адправяцца ў Бразілію, каб прайсці акліматызацыю. "Ведай нашых" - стральба з лука. Прама зараз!