Сяргей Ясінскі пакідае футбольны клуб "Віцебск". Галоўны трэнер каманды скасаваў кантракт па ўзаемнай згодзе бакоў. Адзначым, у мінулым сезоне яго каманда заняла 12-е месца. Ясінскі працаваў у "Віцебску" з 2015 года. 179 матчаў у Вышэйшай лізе віцябчане правялі пад кіраўніцтвам спецыяліста, а ў сезоне 2019-2020 прабіліся ў кваліфікацыю Лігі Еўропы. Ясінскі прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера моладзевай зборнай.
Сяргей Ясінскі пакідае "Віцебск"
11 декабря 2020













