Сяргей Вязовіч на 11-м этапе ралі-марафону "Дакар" заняў 1 месца

18 января 2018

Беларускі гоншчык "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч на 11-м этапе ралі-марафону "Дакар" заняў 1-е месца, больш як на хвіліну апярэдзіўшы сапернікаў. Экіпаж Аляксандра Васілеўскага фінішаваў на 17 радку. Аляксей Вішнеўскі - 18-ы. У агульным заліку Сяргей Вязовіч ізноў падняўся на трэцюю пазіцыю, саступаючы лідару 3 гадзіны 22 хвіліны.