Сяргей Шыловіч дыскваліфікаваны на дзве гульні на чэмпіянаце Еўропы

20 января 2018

Правы паўсярэдні зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Шыловіч дыскваліфікаваны на дзве гульні на чэмпіянаце Еўропы. Такі штраф беларус атрымаў за фол супраць Лука Цындрыча ў гульні з Харватыяй, ён закрануў апанента локцем. Адзначым, што ў асноўным раўндзе беларусам засталося правесці дзве сустрэчы: у панядзелак са шведамі і ў сераду з сербамі.