Сяргей Рутэнка - лепшы левы паўсярэдні свету

3 декабря 2013

Гэта вынікі галасавання, праведзенага на партале handball-planet.com. У вызначэнні пераможца ў васьмі намінацыях бралі ўдзел 11 вядучых гандбольных журналістаў свету, 12-ы голас - гэта голас балельшчыкаў. Рутэнка апярэдзіў у галасаванні чэха Філіпа Йіху з Кіля і датчаніна Мікеля Хансена з ПСЖ.