Сяргей Пушкоў: прычына паражэння - пройгрыш усіх адзінаборстваў.

5 апреля 2018

Прычына паражэння - пройгрыш усіх адзінаборстваў. Так лічыць галоўны трэнер хакейнага клуба "Нёман" Сяргей Пушкоў. Учора ў 5-м матчы фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату краіны каманда з Гродна саступіла мінскаму "Юнацтву" 1:3.

Сяргей Пушкоў, галоўны трэнер ХК "Нёман": 

"Юнацтва" сапраўды згуляла сёння нашмат лепш. Мы ж прайгралі амаль усю барацьбу. Прынамсі, на працягу 50 хвілін. Мінчане былі хутчэйшыя, выйгравалі адзінаборствы, а гэта і ёсць шлях да перамогі".

Лік у серыі да чатырох перамог 3:2 на карысць "Нёмана". Шосты паядынак пройдзе ў Мінску 6 красавіка.