Сяргей Кавальчук. Першае інтэрв'ю з новым міністрам спорту і турызму

11 марта 2018

Мы не маглі не пагутарыць з новым профільным міністрам. Даючы сваё першае інтэрв'ю пасля прызначэння, Сяргей Кавальчук у Палацы Незалежнасці прызнаўся журналістам, што да гэтага моманту быў чалавекам, хутчэй, непублічным. Але нам удалося даведацца, што спортам новы міністр захапляецца з дзяцінства: займаўся лёгкай атлетыкай, гуляе ў футбол і валейбол. Нават мае званне кандыдата ў майстры спорту па ваенным трохбор'і. Але ў гэтую пару года ў прыярытэце лыжы. Наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі сустрэў Сяргея Кавальчука на снежнай трасе ў Вяснянцы і запісаў першае вялікае інтэрв'ю з новым міністрам спорту. Зразумела, пытанняў назапасілася нямала (відэа).