Сяргей Кавальчук азнаёміўся з інфраструктурай базы футбольнага клуба "Рома"

2 мая 2019

Спартыўная навіна са свету футбола прыйшла сёння з Рыма. На сустрэчы Міністра спорту і турызму Беларусі і віцэ-прэзідэнта УЕФА  стала вядома аб магчымым правядзенні ў Мінску ў 2021 годзе  Суперкубка Еўропы.  Сяргей Кавальчук сёння быў запрошаны на базу футбольнага клуба "Рома", дзе азнаёміўся з інфраструктурай. Гэта эксклюзіўныя кадры здымачнай групы Агенцтва тэленавін - першых прадстаўнікоў СМІ Беларусі, якія пабывалі на трэніровачнай базе легендарнага рымскага клуба. У яго складзе каля 20-ці гадоў назад  выступаў беларус Сяргей Гурэнка.