Сяргей Кісляк вяртаецца ў мінскае "Дынама"

31 декабря 2020

Новы стары знаёмы. Сяргей Кісляк вяртаецца ў мінскае "Дынама". У складзе "бела-сініх" паўабаронца правёў 7 сезонаў і займае 4 месца ў рэйтынгу лепшых снайпераў сталічнай каманды ў сучаснай гісторыі. Два папярэднія гады Кісляк правёў у брэсцкім "Дынама". У гэтым сезоне згуляў 24 матчы, забіў 4 мячы і зрабіў 8 галявых перадач. Дарэчы, каманда прадставіла пачаткоўца па-навагодняму. У клуб Кісляка прывёз Дзед Мароз.