Сяргей Ігнатовіч прапусціць астатак сезона

15 ноября 2017

Варатар мінскага "Дынама" Сяргей Ігнатовіч, які дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы з Грузіяй, прапусціць астатак сезона. У адным з эпізодаў галкіпер атрымаў пералом рабра. У гэтым сезоне Ігнатовіч правёў 13 матчаў у Вышэйшай лізе.