Сяргей Ігнатовіч пяройдзе ў ФК "Дынама-Брэст"

15 января 2020
Экс-варатар мінскага "Дынама" Сяргей Ігнатовіч, паводле інфармацыі газеты "Прессбол", стане гульцом іншага "Дынама" - з Брэста. У гэта міжсезонне Ігнатовіч расстаўся са сталічным клубам, у складзе якога ў сезоне-2019 правёў толькі пяць матчаў. Паведамлялася, што галкіпер вядзе перамовы з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ".