Сяргей Гурэнка: "Галоўнае - паказаць добры камбінацыйны футбол"

18 июля 2018

"Галоўнае - не проста выйграць заўтрашні матч, а паказаць добры камбінацыйны футбол, які парадаваў бы балельшчыкаў, што прыйдуць на абноўлены стадыён "Дынама". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў трэнер мінчан Сяргей Гурэнка. Заўтра "Дынама" правядзе паядынак у адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць ірландскай каманды Дэры Сіці. Першы паядынак, завяршыўся перамогай мінчан на выездзе 2:0. Паводле слоў Сяргея Гурэнкі, праблем у камандзе няма, ва ўсіх футбалістаў літаральна гараць вочы, бо яны праз 8 гадоў вяртаюцца на родны стадыён. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" у 17:55.

Матч у адказ аналагічнай стадыі турніру правядзе заўтра і салігорскі "Шахцёр". У госці да "гарнякоў" прыедзе валійскі "Конас-Кі". Паядынак на стадыёне "Будаўнік" пачнецца ў 20:00. У першай сустрэчы "Шахцёр" атрымаў перамогу з лікам 3:1. У прамой трансляцыі паядынак пакажа "Беларусь 5".