Сяргей Бароўскі пакідае пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск"

2 мая 2017

Сяргей Бароўскі праз 301 дзень пасля прызначэння пакідае пасаду галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Афіцыйная прычына звальнення: няўдалы старт у чэмпіянаце. У пяці турах "бела-блакітныя" набралі дзевяць ачкоў і займаюць пятае месца ў табліцы. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе Сяргей Гурэнка.