Сяргей Бачарнікаў - найлепшы з беларусаў у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў Польшчы

25 января 2017

З адным промахам на апошнім агнявым рубяжы ён сёмы. Адставанне ад пераможца Аляксандра Логінава з Расіі - хвіліна 53 секунды. Дзмітрый Абашаў 37-ы, Раман Ялётнаў 77-ы. Праз 20 хвілін пачнецца жаночая індывідуальная гонка. Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".