Серэна Уільямс выходзіць у 1/8 фіналу Australian Open

19 января 2019

На папярэдняй стадыі амерыканская тэнісістка разграміла ўкраінку Даяну Ястрэмскую, аддаўшы ёй толькі тры геймы. Працягласць матча склала гадзіну і пяць хвілін. Лік у сэтах 6:2, 6:1. За права выйсці ў чвэрцьфінал Серэна пазмагаецца альбо са сваёй сястрой, альбо з першай ракеткай свету Сімонай Халеп.