Серэна Уільямс пакідае Australian Open

19 января 2014

Непераадольнай для першай ракеткі свету стала мяжа ў выглядзе 14-й сеянай Ганны Іванавіч. Гэта быў матч 1\8 фіналу. Сербская тэнісістка перайграла амерыканку ў трох сэтах з лікам 4:6, 6:3, 6:3. Вікторыя Азаранка працягвае абарону тытула. Заўтра раніцай другая ракетка свету ў матчы за выхад у чвэрцьфінал згуляе супраць Слоан Стывенс.