Серэна Уільямс атрымала перамогу ў супрацьстаянні з Вікторыяй Азаранкай

4 января 2014

Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс. У першым супрацьстаянні 2014 года двух лепшых тэнісістак планеты перамогу атрымала амерыканка. У фінале турніру WTA у аўстралійскім Брысбене Уільямс выйграла ў двух сетах, аднак у кожнай партыі Вікторыя навязвала ёй упартую барацьбу. Вынік па сетах - 6:4, 7:5. 26 студзеня стартуе першы ў сезоне турнір Вялікага шлема - Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Менавіта тут Вікторыя Азаранка перамагала два гады запар, і гэтым разам беларуска - адна з фаварытак турніру. З Серэнай Уільямс Вікторыя зможа таксама сустрэцца толькі ў фінале.