Сярэбраны медаль на этапе Кубка свету па скачках на батуце заваёўвае беларускі дуэт

22 сентября 2019

Уладзіслаў Ганчароў і Алег Рабцаў закрывалі праграму ў сінхронных скачках і былі блізкія да першага месца на п'едэстале. Аднак нязначныя памылкі адыгралі сваю ролю. Лідарства захавалі амерыканскія батутысты. Таксама адзначым, што Ганчароў на этапе ў Хабараўску ўзяў серабро і ў індывідуальнай праграме.