Серабро на рахунку Ільі Шымановіча на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе ў кітайскім Ханчжоу

16 декабря 2018

Другі медаль у скарбонцы беларускай каманды на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе ў кітайскім Ханчжоу! Абедзве ўзнагароды - сярэбраныя - на рахунку Ільі Шымановіча. Некалькі хвілін таму завяршыўся фінальны заплыў на дыстанцыі 50 метраў брасам, дзе ён паказаў рэкорд Беларусі - 25,77 секунды. Роўных жа не было паўднёваафрыканцу Камерану ван дэр Бургу. Ён пераўзышоў Шымановіча на 0,36 секунды. Планетарны форум завершыцца сёння.