Сямён Шапіра - новы старшыня Беларускай федэрацыі хакея

20 мая 2017

Навіна апошняй гадзіны. Сямён Шапіра - новы старшыня Беларускай федэрацыі хакея. Кіраўнік Мінскага абласнога выканаўчага камітэта змяніў на гэтай пасадзе Ігара Рачкоўскага, які на справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі падаў у адстаўку. Як заявіў экс-кіраўнік, "не дасягнуў тых мэт і задач, якія перад сабою ставіў". Нагадаем, на чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь заняла 13-е месца.