Сённяшні гульнявы дзень на чэмпіянаце свету па футболе адкрыюць зборныя Бельгіі і Туніса

23 июня 2018

Першая валявая перамога на чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі. У другім туры групы Е швейцарцы саступалі сербам пасля першага тайма 0:1 - вызначыўся Аляксандр Мітравіч, але ў другой палове дакладныя ўдары нанеслі Граніт Джака і Джэрдан Шакіры - вікторыя аітрымана на 90-й хвіліне - 2:1. Па 4 ачкі ў групе E ў Бразіліі і Швейцарыі, 3 балы ў сербаў, без ачкоў каманда Коста-Рыкі.

А сёння адкрыюць гульнявы дзень зборныя Бельгіі і Туніса - гэта чацвёрка G. Яшчэ два паядынкі будуць згуляныя ў квартэце F. Паўднёвакарэйцы сустрэнуцца з мексіканцамі, а дзеючыя чэмпіёны свету немцы паспрабуюць набраць першыя ачкі ў матчы са шведамі. Нагадаем, прамыя трансляцыі гульняў глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". Агляды ўсіх сустрэч - на YouTube-канале "Беларусь 5" і ў групах Агенцтва тэленавін у сацыяльных сетках.