Сённяшні дзень на Універсіядзе для беларускіх спартсменаў стаў рэкордным

15 июля 2013

Сённяшні дзень на летняй Універсіядзе ў Казані для беларускіх спартсменаў стаў рэкордным па ліку заваяваных медалёў. У першую чаргу скарбонка нашай каманды папоўнілася за кошт весляроў-байдарачнікаў і канаістаў. На казанскім вяслярным канале беларусы шэсць разоў паднімаліся на вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны, тройчы былі другімі і заваявалі столькі ж бронзавых узнагарод. Два медалі дасталіся нашым плыўцам. Аляксандра Герасіменя і Яўген Цуркін выйгралі срэбра.


Чэмпіёнам Універсіяды па самба стаў Мікалай Мацко, яго калега па спартыўным цэху Таццяна Токц выйграла срэбра. Нарэшце, бронзавы медаль заваяваў барэц грэка-рымскага стылю Джавід Гамзатаў.


У медальным заліку зборная Беларусі, маючы ў актыве 35 узнагарод, у тым ліку 11 залатых і па 12 срэбных і бронзавых, займае шостае месца.