Сёння завяршыўся турнір па футболе на прызы Аляксандра Глеба

29 августа 2019
У спаборніцтвах прымалі ўдзел юныя спартсмены 10-11 гадоў, усяго 10 каманд. Кожная правяла 4 гульні, лепшыя выйшлі ў фінал. Узнагароджваць пераможцаў асабіста прыехаў Аляксандр Глеб.

Турнір праводзіўся ўпершыню. Арганізатары ўжо вырашылі, што ён абавязкова стане добрай традыцыяй. У наступным годзе канкурэнцыю беларускім спартсменам складуць і замежныя каманды.