Сёння - заключны дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

2 августа 2020
17 камплектаў узнагарод і змяшаная эстафета 4 па 400 метраў пад заслону. На стадыёне "Дынама" сёння заключны дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы ў кіданні дыска, бар'ерным бегу, скачках з шастом і ў даўжыню.

Спаборніцтвы стартуюць у 16:00. Расклад на вашых экранах. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю са стадыёна "Дынама" ў 17:50. Але, вядома ж, самыя яркія эмоцыі атрымаюць тыя балельшчыкі, якія апынуцца непасрэдна на месцы падзей. 

Залатыя медалі раней заваявалі тытулаваныя беларускія спартсмены Таццяна Халадовіч, Максім Недасекаў, Эльвіра Герман, Ніна Савіна, Алёна Дубіцкая, Віталь Жук, Аляксей Каткавец.